Атмасфера надыходзячага свята

Наш раён рыхтуецца да сустрэчы Новага года. На жыткавіцкіх вуліцах гэтымі днямі ўстанаўліваецца святочная ілюмінацыя. На цэнтральнай плошчы ўпрыгожваецца ёлка.


Сёлета, па словах намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Быстрэнкі, закуплены новыя ўпрыгажэнні. Сродкі на іх, а гэта 40 мільёнаў рублёў, пералічылі арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы горада падчас суботніка, які прайшоў у межах лістападаўскага месячніка па добраўпарадкаванні. Акрамя таго, святочны выгляд набываюць і адміністрацыйныя будынкі, аб’екты гандлю, культуры і адукацыі. Для стварэння адпаведнага настрою і ў кожным мікрараёне горада ўстановяць ёлкі. Навагодняя атрыбутыка з’явіцца таксама ў сельскіх населеных пунктах. А ў поўнай прыгажосці заззяюць нашыя гарады і вёскі, як плануецца, з 25 снежня і будуць радаваць нас да старога Новага года.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.