Узнагароду ўручылі ў Палацы Рэспублікі

Трыццаць чатыры гады сумленна адпрацаваў у Жыткавіцкім лясгасе майстрам Беразняцкага лясніцтва Фёдар Царыкевіч. Цяжка нават падлічыць, колькі лесу пасадзіў, вырасціў і захаваў ад пажараў ды злаўмыснікаў гэты ўлюбёны ў сваю справу, надзвычай працалюбівы чалавек.


Фёдара Іванавіча з пашанай правялі на заслужаны пенсіённы адпачынак у родным лясгасе. А нядаўна аўтарытэтны лесавод быў запрошаны ў Мінск, дзе ў Палацы Рэспублікі медаль “За працоўныя заслугі” яму ўручыў прэм’ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.