Ёлачкі – у гандлёвую сетку.

Жыткавіцкі лясгас, як вядома, працяглы час напярэдадні навагодніх святаў непасрэдна займаўся продажам прыгажунь усім жадаючым. І вось ужо другі год запар ён толькі пастаўляе гэтыя вечназялёныя дрэвы ў гандлёвую сетку нашага раёна.


Дарэчы, гаспадарка не займаецца спецыяльна вырошчваннем ёлак, іх высякаюць у час рубак просекаў, работ па ахове ліній электраперадач у Беразняцкім, Мілевіцкім і Хвойкаўскім лясніцтвах. Як паведаміў нам начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення нашага лясгаса Анатоль Забеліч, у Жыткавіцкае РайПА пастаўлена ўжо каля 100 ёлак. Колькасць іх будзе ўзрастаць па меры росту запатрабаванняў. Так што ніхто з жадаючых не застанецца без зялёнай прыгажуні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.