Гуляла вяселле, радзіліся дзеці

На Жыткаўшчыне паляпшаецца дэмаграфічная сітуацыя. Пра гэта сведчыць аналіз даных па аддзелу загса: шлюбаў і нараджэнняў летась зарэгістравана болей, а смяротнасць пайшла на спад.


У 2011 годзе ў нашым раёне стварылася 323 новыя сям’і, прычым, іх прырост адзначаны як па Жыткавічах (+41), так і па сельскіх населеных пунктах (+8). З году ў год пацвярджаюцца і народныя прыкметы, звязаныя з заключэннем шлюбу. Як і раней больш вяселляў гулялі восенню, у верасні, напрыклад, было ажно 46 шлюбаў, па 40 сем’яў зарэгістравана ў летнія месяцы. А самым непажаданым для рэгістрацыі па-ранейшаму лічыцца май – заключана 5 шлюбаў.


Затое дзеці нараджаліся круглы год, не мінаючы месяцаў. Летась маленькіх грамадзян было зарэгістравана 479, на 12 болей, чым у папярэднім годзе. У Жыткавічах іх прыбавілася на 33, а гарсельвыканкамы запісалі на 21 дзіця меней. Зразумела, вёска пакрысе старэе, таму і смяротнасць там большая, чым у горадзе. Але мінулы год засведчыў, што з жыцця пайшло на 21 жыхара менш, смяротнасць спынілася на адзнацы ў 787 чалавек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.