Кацельня набірае абароты

Іх паслугі – гэта нашы спакой, утульнасць і здароўе. Менавіта так можна з поўнымі на тое падставамі сказаць пра работу калектыва камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыткавіцкі камунальнік”. Цяжка, немагчыма нават уявіць жыццядзейнасць прадпрыемстваў і саміх людзей без гэтай важнейшай службы, што сапраўды не ведае спачыну ні днём, ні ноччу.


Напярэдадні новага 2012 года “Жыткавіцкі камунальнік” запісаў на свой рахунак яшчэ адну добрую справу – завяршылася мадэрнізацыя кацельні “Жыткавічы-1”, што была ўключана ў праграму развіцця прыпяцкага Палесся. З чатырох два катлы працуюць на газе, а на астатніх завяршаюцца пусканаладачныя работы па пераводу іх на мясцовыя віды паліва. Такім чынам шматлікім жыхарам аднаго са старэйшых нашых мікрараёнаў на ацяпляльны перыяд гарантаваны як надзейнае цяпло, так і своечасова і ў поўным аб’ёме падагрэтая вада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.