На трывалым падмурку

Арганізавана, без раскачкі пачалі работу ў новым годзе вытворчыя падраздзяленні адкрытага акцыянернага таварыства “жыткавічлес”. Упэўненнасці ў сваіх сілах ім надалі вынікі снежня мінулага года.


А менавіта ў гэтым месяцы было нарыхтавана 11369 кубічных метраў драўніны, што склала 126,3 працэнта да плана і 104 працэнты да вынікаў мінулага года. Вывазка драўніны, нарыхтоўка сартыментаў і распілоўванне склалі адпаведна 107,9, 173,8 і 122,4 працэнта. Было выпушчана 1480 кубічных метраў піламатэрыялаў, што склала 129,5 працэнта да мінулага года.


А ў цэлым за снежань таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах было выпушчана на 1 мільярд 34 мільёны рублёў – 100,7 працэнта да плана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.