Ніткі, салома і нажніцы

Адразу тры дыпломы атрымалі школьнікі раёна за перамогу ў абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.


Самай высокай адзнакі ў намінацыі “Вышыўка” ўдастоілася работа ўдзельніцы гуртка Жыткавіцкага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Вікторыі Кравец. Яшчэ адно першае месца ў гэтым мастацкім спаборніцтве заваявала Крысціна Багай, якая займаецца ў цэнтры дзіцячай творчасці г. Турава. На конкурс яна прадставіла навагоднюю кампазіцыю з саломкі. І дыпломам другой ступені за тэматычную работу ў тэхніцы выцінанкі заахвочана член гуртка “Юны мастак “Жыткавіцкай сярэдняй школы №1 Вікторыя Казловіч.


Трэба адзначыць, што конкурс “Калядная зорка” праходзіць не першы год. Арганізуецца ў тры этапы – раённы, абласны і рэспубліканскі. Прадстаўнікі Жыткаўшчыны заўсёды актыўна ў іх удзельнічаюць і перамагаюць. Гэта сведчыць пра тое, што ва ўстановах адукацыі надаецца вялікая ўвага рабоце па развіццю мастацкіх здольнасцяў вучняў, выхаванню ў іх творчай асобы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.