Пад кантролем назіральнай камісіі

Адзін з асноўных фактараў поспеху ў рабоце мясцовага самакіравання – гэта пастаянныя, цесныя ўзаемаадносіны з насельніцтвам, вывучэнне праблем людзей не на паперах, а ў непасрэдных стасунках, з абавязковым выездам на месца. Менавіта так лічаць у Перароўскім сельсавеце, на тэрыторыі якога зараз пражывае 760 чалавек. А глыбей пранікнуць у праблемы людзей і прыняць правільныя рашэнні ў першую чаргу дазваляе работа назіральнай камісіі.


Як паведамляе старшыня мясцовага сельвыканкама Ганна Вашкова, у выніку наведвання домаўладанняў у мінулым годзе камісіі ўдалося пабываць у кожным доме па два разы. У першую чаргу, безумоўна, наведваліся да шматдзетных сямей, інвалідаў, адзінокіх. У выніку было аформлена 102 прадпісанні, 24 пратаколы. З выяўленых 333 заўваг ухілена 103. Бо, не сакрэт, ёсць такія, што патрабуюць значнага часу. Напрыклад, тая ж замена раздзелкі пячнога ацяплення.


Арганізавана, без прамаруджвання пачала сваю работу назіральная камісія і ў новым годзе. Абследавана ўжо 13 домаўладанняў. Пад пільным кантролем у першую чаргу бытавыя ўмовы пажылых, знямоглых людзей ды стан вясковых дарог. Зараз, у прыватнасці, ідзе афармленне аднаго з ветэранаў у бальніцу сястрынскага догляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.