Першы плён

Арганізацыяй закупу маладняку буйной рагатай жывёлы ў праватных гаспадарках занятыя ў гэтыя дні на тэрыторыі Дякавіцкага сельскага Савета мясцовыя сельвыканкам і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства.


Як паведаміў старшыня Савета Уладзімір Неўмяржыцкі, у прыватным сектары на тэрыторыі сельсавета на цяперашні час утрымліваецца 170 кароў. Сельвыканкам плануе заключыць з кожным гаспадаром спецыяльны дагавор на закуп цялят. Дагаворы ўжо распрацаваны. Згодна з іх ўмовамі, за прададзеную цялушку гаспадару будуць плаціць 30 тысяч рублёў за кілаграм, за бычка – 20 тысяч. Прадугледжаны ў дагаворы і дадатковыя стымулы. Напрыклад, калі прыватнік прадае цяля мясцоваму сельгаспрадпрыемству, ён атрымае 1050 кілаграмаў сена па сабекошце з бесплатнай дастаўкай на падворак. Акрамя гэтага выдзяліць гаспадарка і сенакос з прымальнай аплатай за яго скошванне. Надзеляць здатчыка цяляці і зернем — 1 кілаграм збажыны за кілаграм вагі цяляці, але небольш за 100 кілаграмаў. Будзе аказваць сельгаспрадпрыемства гаспадару, калі ён прадаў цяля на мясцовую ферму, і іншыя паслугі. Ужо ёсць першы плён ад такіх заахвочванняў. На грамадскую ферму з прыватных падворкаў паступіла 3 галавы маладнячку. Але гэта толькі пачатак. Напрыклад, у мінулым годзе жыхары Дзякавіцкага сельсавета прадалі КСУПу “Дзякавічы” 61 цяля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.