Справа працягваецца

Не спыняецца добраўпарадкаванне ў населеных пунктах Дзякавіцкага Савета.


На цяперашні час асноўныя намаганні прыкладваюцца па навядзенню парадку ў вёсцы Хвойка. Тут разбураюцца старыя пахіленыя агароджы, вядуцца работы па спільванню аварыйных дрэваў на мясцовых могілках. Прымаюць удзел у гэтай справе і сельвыканкам, і тутэйшыя арганізацыі, і людзі. Дарэчы, сумеснымі намаганнямі будуць у далейшым і агароджваць па-новаму гэтыя могілкі. Запланавана сельвыканкамам правесці работы па навядзенню парадку і ў іншых вёсках: Лутоўі, Дзякавічах, Вятчынах. Тут будзе высякацца хмызняк і разбурацца старыя агароджы. Варта адзначыць, у мінулым годзе ў населеных пунктах Дзякавіцкага сельсавета ў рамках правядзення мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні ўстаноўлена 1,8 кіламетра новых агароджаў, перададзена ў сельгаскарыстанне 6 гектараў раней закінутых зямель.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.