Святкавалі Каляды

Цікавае мерапрыемства правялі вучні пачатковых класаў напярэдадні Калядак у Хільчыцкай школе-садзіку.


У школе адбылося сапраўднае шэсце калядоўшчыкаў з казой, каляднай зоркай і другімі атрыбутамі свята. Вучні спявалі калядныя песні, запрашалі да сябе ў госці. Не забыліся таксама і пра дашкольную групу, дзе таксама прайшло каляднае дзейства. На свята быў запрошаны гурт мастацкай самадзейнасці Хільчыцкага сельскага клуба, удзельнікі якога не толькі расказалі як сустракалі і праводзілі свята Калядкі ў Хільчыцах, але і выканалі шэраг калядных песень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.