Святло ў новых кватэрах

У апошнія гады воблік як нашага райцэнтра, так і Жыткаўшчыны ў цэлым нельга ўявіць без новабудоўляў, без кранаў і рыштаванняў, на якіх завіхаюцца людзі. А гэта спрадвеку лічылася добрым знакам, бо будуюцца толькі сапраўдныя гаспадары, якія заможным робяць як свой, так і дзяржаўны дабрабыт.


У плане ўзвядзення жылля ў мінулым годзе, як і раней, асноўная нагрузка легла на плечы ПМК-76 трэста “Гомельсаўгасбуд”. І калектыў, які ўжо не першы год па выніках работы ўтрымлівае ганаровы пераходны сцяг Жыткавіцкага райвыканкама і занесены на раённую Дошку гонару, і на гэты раз апраўдаў ускладзеныя на яго надзеі. У Жыткавічах былі здадзены ў эксплуатацыю 40-, 45- і 60-кватэрныя дамы. А гэта значыць, што ў гэтых трох дамах вокны для навасёлаў успыхнулі святлом у 145 кватэрах.


Чатыры дамы здадзены былі і на перыферыі агульнай плошчай 300 квадратных метраў. Да таго ж да гэтых новабудоўляў у вёсках Марохарава і Ленін сіламі ПМК-76 адразу ж былі падведзены інжынерныя сеткі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.