Вярнуліся са Смаленска пераможцамі

Тры дні ішоў у Смаленску міжнародны турнір па гіравому спорту сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў. Удзел у ім прыняло 12 каманд з Беларусі, Расіі і краін Прыбалтыкі.


Каманду жыткавіцкіх маладых асілкаў, у якой было 4 навучэнцы, узначальваў трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы “Матор” Сяргей Юзюк.


Нашы землякі яшчэ раз падтрымалі сваю высокую спартыўную марку і вярнуліся са Смаленшчыны пераможцамі. Так, вучні Жыткавіцкай сярэдняй школы №2 Сяргей Пінчук, Аляксандр Васюхневіч і Дзяніс Дудзіч занялі ў сваіх вагавых катэгорыях першыя месцы. Пераможцам у вагавай катэгорыі да 73 кілаграмаў стаў і навучэнец гімназіі горада Жыткавічы Дзмітрый Юнчыц. Да таго ж Дзяніс Дудзіч і Дзмітрый Юнчыц занялі адпаведна 2 і 3 месцы ў абсалютным першынстве.


Прадстаўнікі Жыткаўшчыны шчыра ўдзячны за спонсарскую падтрымку дырэктару ААТ “Сатурн-1” Міхаілу Саскевічу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.