Ёсць умовы – будзе поспех

Як і ў мінулым годзе, у ПМК-76 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельсаўгасбуд” працягваюцца работы па ўмацаванні вытворчай базы, паляпшэнні бытавых умоў для людзей. Для паспяховага вырашэння гэтых задач летась тут было выдаткавана 250 мільёнаў рублёў уласных сродкаў.


Новае аблічча перамен адразу кідаецца ў вочы пры наведванні як адміністрацыйнага будынка перасоўнай механізаванай калоны, так і піларамы, растворна-бетоннага вузла, іншых аб’ектаў. Былі закуплены новы кампрэсар, станцыя для падагрэву бетона ў зімовых умовах, электрастанцыя для работы ў аўтаномным рэжыме і г.д. Плануецца закласці падмурак для ўзвядзення сталярнага цэха з класам для аховы працы.


У калектыве добра разумеюць: будуць аптымальныя ўмовы для працы і адпачынку чалавека – будзе і вытворчы поспех. Аб гэтым яскрава сведчаць і фінансава-вытворчыя паказчыкі калоны за мінулы год.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.