Здабыткі юбілейнага года

З дзелавым, аптымістычным настроем працуюць у новым годзе работнікі Жыткавіцкага райпа. І падставы для гэтага ёсць.


У мінулым годзе гэты шматлікі калектыў адзначыў свой 85-гадовы юбілей. Сваю галоўную задачу – паляпшэнне якасці жыццядзейнасці абслугоўваемага насельніцтва – спажывецкая кааперацыя паспяхова выканала. За 2010 год райпа забяспечыла выкананне ўсіх 12 прагнозных паказчыкаў і заняло трэцяе месца ў працоўным саперніцтве сярод 21 адпаведнай структуры Гомельскага аблспажыўсаюза.


Сярод другіх здабыткаў кааператараў і капітальны рамонт рэстарана “Белая Русь”, у якім зараз да паслуг наведвальнікаў 118 пасадачных месцаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.