Цягнецца храм да нябёсаў

Кафедральны сабор на Замкавай гары ў Тураве, падмурак якога стаў турыстычным аб’ектам, быў разбураны 7 вякоў назад. На пачатку ХХ стагоддзя ўжо прадпрымаліся захады для яго ўзнаўлення, быў нават аб’яўлены збор сродкаў. Толькі выбухнула першая сусветная вайна, і ўсе грошы пайшлі на лячэнне салдат.


І вось у год юбілею адной са старэйшых епархій праваслаўнай царквы кафедральны сабор, нібы Фенікс з попелу, зноў адраджаецца на старажытнай Тураўчыне – яго фасад ужо вызвалены ад будаўнічых рыштаванняў. А ўзвядзенне храма ў гонар свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх пачалося ў 2010 годзе. У дзень памяці Кірылы Тураўскага – 1 мая – мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам быў закладзены першы камень у фундамент будучага сабора, а напярэдадні гэтай падзеі ў час сустрэчы з епіскапам Тураўскім і Мазырскім Стэфанам будаўніцтва царквы блаславіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які, у прыватнасці, заклікаў усіх людзей добрай волі аказаць пасільную дапамогу ва ўзвядзенні храма.


Зараз практычна завершана аддзелка фасада, асвечаны і ўстаноўлены купалы і крыжы. Зацверджаны праект іканастаса, і рэзчыкі па дрэве прыступілі ўжо да яго стварэння. Абмяркоўваецца спіс ікон, якія ўпрыгожаць сцены храма. Асвячэнне сабора запланавана на 2013 год.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.