Фінальная пяцёрка

Пяць выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў раёна па выніках адборачнага тура выйшлі ў фінал шостага абласнога адкрытага фестывалю-конкурса “Мой сябра – баян”. Праходзіла гэтае творчае музычнае саперніцтва ў Мазырскім дзяржаўным музычным каледжы.


Перад членамі журы конкурса прадэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства ігры на баяне і акардэоне 60 навучэнцаў больш чым з дваццаці дзіцячых школ мастацтваў палескага рэгіёна. У іх ліку і восем ураджэнцаў з нашага раёна.


Журы былі адзначаны высокі выканальніцкі ўзровень канкурсантаў, асабліва з малодшай групы, а таксама плён працы выкладчыкаў. З ліку апошніх пахвалы заслужылі Мікалай Харытончык (Чырвоненская ДШМ), і Жанна Гарэлава (Жыткавіцкая ДШМ). Фіналістамі ж конкурсу “Мой сябра – баян” сталі юныя музыканты Міхаіл Бурак, Дар’я Грэнадзёр, Ганна Традчык з Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Уладзіміра Будніка, Дзмітрый Носка з Тураўскай дзіцячай школы мастацтваў і Іван Давідовіч з Чырвоненскай дзіцячай школы мастацтваў. Юныя віртуозы баяна і акардэона займаюцца ў сваіх навучальных установах пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Аляксандра Пісаніка, Святланы Сорока, Жанны Гарэлавай, Паўла Берніковіча, Мікалая Харытончыка.


Цяпер выкладчыкі і іх выхаванцы прыкладваюць намаганні, каб гэтак жа паспяхова выступіць і ў фінальнай частцы фестывалю. Тым больш што з мінулагодніх конкурсаў яны прывозілі ўзнагароды самай высокай вартасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.