Каб цёпла было і зімою

Невялікі, але старанны і згуртаваны калектыў Жыткавіцкага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблпаліва”, якім вось ужо звыш двух дзясяткаў гадоў кіруе Уладзімір Няброеў, упэўнена трымаецца сярод другіх аналагічных прадпрыемстваў вобласці. Не выключэннем стаў і год мінулы, а таксама пачатак новага, аб чым пераканаўча сведчаць адпаведныя паказчыкі.


За мінулы год спажыўцам было рэалізавана 5700 тон брыкетаў і 7280 складаметраў дроў, у тым ліку непасрэдна насельніцтву, жыхарам Жыткаўшчыны, адпаведна 3900 і 5873. Варта зазначыць, што пажылыя адзінокія, знямоглыя людзі ў асноўным – да 90 працэнтаў – даюць заяўкі на раздзеланыя, колатыя дровы.


Асноўнымі пастаўшчыкамі паліўнай драўніны па-ранейшаму застаюцца адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавічлес”, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Жыткавіцкі лясас” і эксперыментальная лесапаляўнічая гаспадарка “Ляскавічы”. А паліўныя брыкеты пастаўляе адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”.


З узмацненнем маразоў у другой палове студзеня, натуральна, узрос і попыт на паліва. Ён паспяхова задавальняецца. Дастаткова сказаць, што неабходным палівам у мінулым годзе было своечасова забяспечана 500 льготнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.