На масленіцу пад Мінск

Абрадам Масленіца, які бытуе на жыткавіцкай зямлі, парадавалі жыхароў сталіцы самадзейныя артысты народнага ансамбля народнай песні “Сваты” і народнага ансамбля “Дубравіца” Рычоўскай установы культуры.


У першы дзень масленічнага тыдня вышэйназваныя самадзейныя калектывы былі запрошаны ў вёску Азярцы, што знаходзяцца пад Мінскам, дзе ў Дзяржаўным музеі архітэктуры і быту пазнаёмілі тутэйшых жыхароў з традыцыямі нашага рэгіёну. Акрамя абрада, самадзейныя артысты з нашага раёна выступілі перад гледачамі з канцэртнымі праграмамі, якія складаліся з народных песень, што бытуюць у нашым краі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.