На металалом — міну

Старанні вучняў Тураўскай СШ №2 маглі закончыцца трагедыяй. Супрацьтанкавая міна часоў Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў кучы металалому, які сабіралі навучэнцы школы.


Хто прынёс і адкуль такі ўзрыванебяспечны прадмет, так і засталося загадкай. Аб небяспечнай знаходцы ў райваенкамат паведаміў дырэктар школы, калі металічны лом забіралі на перапрацоўку. Дзякуючы зладжаным дзеянням супрацоўнікаў раённага ваеннага камісарыяту і сапёраў боепрыпас абясшкодзілі.


Гэта не адзіны выпадак у раёне, калі апошняя вайна падносіць нам такія небяспечныя сюрпрызы. І па ўсёй верагоднасці, не апошнія. Таму пры знаходцы ўзрыванебяспечных прадметаў неадкладна патрэбна паведаміць у райваенкамат па тэлефоне 21551. І самае галоўнае, не прымаць ніякіх захадаў, каб самастойна абясшкодзіць такія прадметы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.