Вучыцца абараняць Айчыну

Супрацоўнікамі райваенкамата праводзіцца вялікая прафарыентацыйная работа сярод навучэнцаў школ раёна для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь. І яна дае нядрэнны плён.


На цяперашні час розныя вайсковыя спецыяльнасці ў ВНУ рэспублікі асвойваюць прыкладна трыццаць нашых землякоў. У гэтым годзе ўжо васемнаццаць вучняў выявілі жаданне паступаць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь. Падчас прафарыентацыйнай работы прымяняюцца супрацоўнікамі Жыткавіцкага райваенкамата самыя розныя метады. Найбольш дзейснымі з’яўляюцца сустрэчы ў школах з запрашэннем на іх выкладчыкаў галоўнай вучэбнай установы па падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў. Менавіта з першых вуснаў старшакласнікі даведваюцца пра вайсковую навучальную ўстанову краіны, з умовамі паступлення, навучання і адпачынку. Днямі такая магчымасць напрамую пагутарыць з выкладчыкам акадэміі Сяргеем Мезінцавым выдалася для вучняў школ райцэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.