За насеннем кукурузы

У гэтыя дні гаспадаркамі раёна актыўна ствараецца запас насення для будучай сяўбы кукурузы. З 200 тон, якія выдзелены аграрыям раёна на Мазырскім кукурузна- калібровачным заводзе, ужо дастаўлена ў склады сельгаспрадпрыемстваў 150 тон насення. І справа працягваецца.


Усяго земляробам раёна патрабуецца пад будучую сяўбу кукурузы 300 тон насення. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, яно будзе завезена ў поўным аб’ёме. Тым больш што сёлета гэтай культурай патрэбна засеяць 13000 гектараў, на тры тысячы больш чым летась. Дарэчы, напалову ў параўнанні з мінулагоднім павялічыцца і пасяўная плошча кукурузы на зерне. Сёлета яна дасягне тры тысячы гектараў супраць паўтары тысячы леташніх. Стаўку жыткавіцкія аграрыі робяць на сарты мясцовай селекцыі, якія ўжо не адзін год радавалі іх важкай аддачай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.