Зіма – час вучобы

Амаль паўтары тысячы спецыялістаў рабочых спецыяльнасцяў прайшлі падрыхтоўку і перападрыхтоўку на базе вучэбна-курсавога камбіната райсельгасхарчу.


Выкладчыкі камбіната і ў гэтыя дні не спыняюць навучальны працэс. Зараз ідзе падрыхтоўка трактарыстаў і павышэнне кваліфікацыі больш ста чалавек. Прычым не толькі для сельгаспрадпрыемстваў, але і іншых арганізацый і прадпрыемстваў гаспадарчага комплексу раёна і іншых блізляжачых рэгіёнаў. Варта адзначыць, каб веды па вышэйазначанай і вельмі запатрабаванай прафесіі былі ў навучэнцаў больш грунтоўнымі, кіраўніцтва камбіната для выкладання запрашае спецыялістаў прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку, на якой выпускнікам установы давядзецца працаваць у далейшым. 27 чалавек асвойваюць прафесію газаэлектразваршчыка. Дзякуючы выкладчыкам навучальнай установы павышаюць сваю кваліфікацыю і шэсцьдзесят тры жывёлаводы КСУПа “Чырвоны Бор”. Як зазначыў дырэктар камбіната Анатоль Ярмаковіч, плануецца ў бліжэйшы час правесці шэраг семінараў, на якіх будуць разгледжаны тэхналагічныя аспекты будучых веснавых палявых работ. Таксама ў планах рыхтаваць на базе навучальнай установы аператараў газонакасілак. Па словах кіраўніка, на цяперашні час на такіх спецыялістаў маецца попыт.


Сапраўды, для аграрыяў зіма з’яўляецца найлепшым часам для вучобы, а новыя веды ніколі і нікому не пашкодзяць. Тым больш што тэхнічны і тэхналагічны патэнцыял для вяскоўцаў пастаянна ўдасканальваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.