Наведалі пажылых людзей

Напярэдадні Дня жанчын не быў забыты калектыў пажылых людзей Жыткавіцкай бальніцы сястрынскага догляду. Тым больш што амаль 100 працэнтаў яго складаюць убеленыя сівізною бабулі.
Менавіта сюды і наведаліся ўдзельнікі клуба аматараў песні “Дабрачын”. Салодкі стол быў немагчымы без заўсёднай спонсарскай падтрымкі з боку прадпрымальніцы Жанны Ярмош. Цёплыя, шчырыя словы віншаванняў, добрых пажаданняў нікога не пакінулі раўнадушнымі, запалілі ў сэрцах жанчын радасць свята. І жадаючыя нават маглі пайсці ў скокі пад вясёлыя гукі баяна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.