Продаж нарастае

Штодзённа больш чым на паўтоны сталі прадаваць малака ўладальнікі кароў са сваіх падворкаў у параўнанні з такім жа леташнім перыядам.
Калі летась малаказборшчыкі закуплялі на такі час мінулага года ў прыватным сектары 4263 кілаграмаў, то цяпер давялі гэтую лічбу амаль да пяці тон. У сярэднім на адну карову атрымліваецца па 1,4 кілаграмы. Як і ў ранейшыя гады сёлета стараюцца прадаць больш лішкаў малака дзяржаве гаспадары Марохараўскага і Дзякавіцкага сельсаветаў. Тут у сярэднім кожны прыватнік прадае са свайго падворка за дзень па тры і больш кілаграмаў малака. Па вёсцы Бялёў гэты паказчык дасягае шасці кілаграмаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.