Закапаў бярозавік

Усе арганізацыйныя работы па прыёмцы бярозавага соку завяршылі ў новым сезоне работнікі Жыткавіцкага лясгаса. Летась імі было нарыхтавана і рэалізавана спажыўцам 350 тон салодкага, карыснага напою. Сёлета, згодна з узятым заданнем, гэты паказчык давядзецца прыкметна павялічыць.
Вызначаны лесасекі, дзе будзе наладжаны збор бярозавіку, у гэтую пачэсную справу павінны будуць уключыцца ўсе лясніцтвы ўстановы “Жыткавіцкі лясгас”. Мілевіцкае, Ленінскае і Юркевіцкае лясніцтвы асабіста падмеліся назапасіць 100, 80 і 60 тон соку, па 50 тон яго – Людзяневіцкае, Жыткавіцкае і Хвойкаўскае лясніцтвы.
Заключана ўжо дамова з Тураўскім кансервавым заводам, куды лясгас абавязаўся паставіць не менш 300 тон гэтай каштоўнай прадукцыі. Першая партыя соку ўжо атрымана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.