Зямлі — парадак

190 гектараў зямельных угоддзяў сёлета запланавана ачысціць ад дзікарастучых кустоў сельгаспрадпрыемствамі раёна. Высечкай хмызняку займаюцца працаўнікі ўсіх гаспадарак.
З пачатку бягучага года гэтая работа ўжо выканана на 22,4 гектарах. У ксупах “Бялёў” і “Марохараўскі” ужо здолелі выканаць заданне адпаведна на 40 і 30 працэнтах плошчаў.
Ачышчаная зямля ад дзікарастучых кустоў будзе выкарыстана для вытворчасці сельгаспрадукцыі. Таксама гэта дазволіць аграрыям з большай эфектыўнасцю прымяняць на палетках шыроказахватную глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.