Даследчыкі

Чарговай узнагародаю папоўнілася скарбонка інтэлектуальных здабыткаў гімназіі г. Жыткавічы.
11-класніца гэтай навучальнай установы Анастасія Любецкая заваявала дыплом ІІІ ступені за паспяховы ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук” (сацыяльна-гуманітарны накірунак). На суд журы гімназістка прадставіла сваю работу, у якой даследавала творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Кіраўніком яе праекта выступіла настаўніца роднай мовы Таццяна Струк. Пра значнасць перамогі Анастасіі Любецкай сведчыць той факт, што за права быць лепшымі ў гэтым спаборніцтве змагаліся 300 вучняў вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.