Паспяховы старт

У фінальную частку Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод школьнікаў “Бухта капітанаў” выйшла каманда гімназіі горада Жыткавічы. Каб трапіць у васьмёрку мацнейшых жыткавіцкім гімназістам патрэбна было стаць лепшымі сярод ста дваццаці васьмі каманд. І з гэтай задачай яны справіліся паспяхова.
У сваёй рэгіянальнай групе юныя спартсмены гімназіі ўпэўнена занялі першае месца, у гульнях, якія праходзілі ў спартыўным комплексе “Стайкі”, дзе атрымалі тры перамогі над сапернікамі з розных гарадоў рэспублікі. Спрыт і волю да перамогі на спартыўных спаборніцтвах праявілі такія гімназісты як Дзмітрый Кацуба, Антон Марціноўскі, Дзмітрый Пінчук, Уладзіслаў Туравец, Сцяпан Калінін, Сафія Салавей, Валерыя Бархатава, Анна Зябліцава, Крысціна Табула і Надзея Нікіценка. Падрыхтавалі ж рабят да выступлення іх настаўнікі фізічнай культуры Вольга Закурдаева і Вольга Лунцэвіч.
Будзем спадзявацца, што і ў фінальнай частцы “Бухты капітанаў” спартсменам з гарадской гімназіі таксама будзе садзейнічаць поспех, і яны вернуцца пераможцамі з гэтых папулярных дзіцячых спаборніцтваў. Дарэчы, іх пакажуць і па беларускім тэлебачанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.