Роднае слова

Дыплом 3 ступені прывезла з абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам” дзесяцікласніца Чырвоненскай сярэдняй школы Таццяна Чырэц.
Гэтае літаратурнае спабо-рніцтва не першы год ладзіць Гомельскае аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Сёлета конкурс прысвячаецца 130-гадоваму юбілею Я.Коласа і Я. Купалы.Свае сілы ў ім спрабавалі 25 удзельнікаў. І толькі нямногім, сярод якіх і прадстаўніца нашага раёна, удалося выйсці ў лік пераможцаў. На суд журы Таццяна Чырэц пранікнёна прачытала ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Дарэчы сказаць, гэтая вучаніца з’яўляецца актыўнай удзельніцай грамадскага жыцця не толькі школы, але і пасёлка Чырвонае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.