Школьны двор стане садам

Яблыневы сад нядаўна з’явіўся на тэрыторыі ля Хільчыцкага навучальна-педагагічнага комплексу. Сіламі настаўнікаў установы тут пасаджана 70 пладовых дрэўцаў, якія выдзеліў школе кіраўнік сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруб.
Увогуле добраўпарадкаванасць прышкольнай тэрыторыі з’яўляецца клопатам не толькі настаўнікаў, але і вучняў. Дзякуючы агульным намаганням ля будынка навучальна-педагагічнага комплексу пасаджана бярозавая алея, кусцікі дэкаратыўнай шыпшыны.
Калі ж наступяць па-сапраўднаму цёплыя дні, рабяты і педагогі зоймуцца пасадкай кветак на клумбах. Неабходная колькасць насення падрыхтавана ўжо для пасяўной. Будуць устанаўлівацца і малыя архітэктурныя формы, якія вырабяць уласнаручна ў школьнай майстэрні. Гэтыя намаганні дазволяць ператварыць школьную тэрыторыю ў квітнеючы сад.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.