Сяўба працягваецца

Нягледзячы на капрызы надвор’я, працаўнікі вёскі вядуць палявыя работы. У тым ліку і сяўбу ранніх зерневых і зернебабовых культур. Ужо гэтая работа выканана па стану на пятага красавіка на 1127 гектарах з 3450, што складае 33 працэнты да задання.
Асабліва плённа на сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур працуюць земляробы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Коленскае”. На вышэйазначаную дату яны ўжо засеялі яравымі зерневымі культурамі 95 працэнтаў плошчаў. На другой палове яравога зерневага кліна вядзецца сяўба ў КСУПах “Дзякавічы” і “Бялёў”.
У параўнанні з мінулым годам, на пятага красавіка гаспадаркамі раннімі зерневымі і зернебабовымі культурамі засеяна на адзінаццаць працэнтаў плошчаў болей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.