Юныя Цыцэроны

Вучні раёна паспяхова выступілі ў абласным конкурсе рытарычнага майстэрства па рускай мове. Дыпломы 2 ступені заваявалі дзесяцікласніцы гімназіі Кацярына Чарнагалова і сярэдняй школы №1 горада Жыткавічы Алеся Прытуленец.
За пятнаццаць хвілін да выступлення перад аўдыторыяй удзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць змястоўнае паведамленне на заданую тэму. Кацярыне выпала разважаць пра ўласную карцінную галерэю жыцця, а Алеся старалася данесці да сваіх слухачоў думкі аб тым, што ўяўляюць сабою залатыя правілы культуры. Дададзім, што абедзве вучаніцы маюць немалы вопыт удзелу ў розных інтэлектуальных спаборніцтвах. А што да апошняга конкурсу, то іх канкурэнтамі былі роўна сто школьнікаў вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.