Знакавы крадзёж

Жыткавічы – Д.Гарадок – мяжа Украіны быў выяўлены крадзёж дзевяці дарожных знакаў з фундаментамі пад стойкі. У гэты ж дзень толькі на аўтатрасе Кучына –Любань – Вятчын недалічыліся таксама некалькіх стоек і фундаментаў пад дарожныя знакі. На жаль, пытанне вандалізму ў дачыненні дарожных знакаў з боку несумленных грамадзян так і не траціць сваёй актуальнасці. Аб чым сведчаць не толькі вышэйпрыведзеныя прыклады.
Статыстыка таму пацвярджэнне. За мінулы год з аўтатрас мяжа Расіі – Гомель – Кобрын, Кучына – Любань – Вятчын, Жыткавічы – Д.Гарадок – мяжа Украіны і Мінск – Мікашэвічы на тэрыторыі Жыткавіцкага і Петрыкаўскага раёнаў зарэгістраваны 36 выпадкаў крадзяжу дарожных знакаў. Матэрыяльныя страты ДЭУ-48, якое абслугоўвае гэтыя транспартныя артэрыі краіны, ад гэтага склалі 9285315 рублёў. Што і казаць, лічба даволі ўнушальная. Тым больш што пакрываць гэтыя страты ад крадзяжоў знакаў на дарогах давядзецца нам, падаткаплацельшчыкам.
Знакі, варта зазначыць, каштуюць нятанна. У залежнасці ад памераў і матэрыялаў, з якога яны выраблены цана можа вагацца амаль ад трохсот да дзевяцісот тысяч рублёў. А яшчэ патрэбна выдаткаваць сродкі і на ўстаноўку знакаў на дарогах. Але гэта не самае самае страшнае, што вынікае з праблемы крадзяжу дарожных знакаў. Больш небяспечна тое, што знішчэнне дарожных знакаў вандаламі прыводзіць да ўзнікнення аварый на дарогах. Вось некаторыя прыклады, якія мелі месца на вуліцах райцэнтра. На перакрыжаванні перавулка Лясны і вуліцы Лясная сутыкнуліся аўтамабілі Івека і Фальцваген. Прычынай яго стала тое, што дарожныя знакі, якія б паказвалі прыярытэт напрамку руху транспартных сродкаў адсутнічалі.
Аналагічнае здарэнне адбылося і на перакрыжаванні вуліц Пралетарская і Кастрычніцкая. Зноў жа аварыя адбылася па прычыне адсутнасці неабходнага дарожнага знака. Хаця раней ён там быў.
Добра, што ў абодвух дарожна-транспартных здарэннях па шчаслівай выпадковасці абышлося без ахвяр. Але, калі б не пакралі знакі, то не было б і гэтых аварый. Таму дарожныя службы звяртаюцца да грамадзян, калі вы бачыце, што нехта стараецца сапсаваць або ўкрасці дарожны знак, не праяўляйце абыякавасці. Абавязкова паведамляйце пра такія выпадкі і ў міліцыю, і ў дарожныя арганізацыі. Сваім нераўнадушшам вы не толькі дапаможаце папярэдзіць матэрыяльны ўрон, але і выратуеце некаму жыццё.
СЯРГЕЙ БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.