Парадаваў «Залаты ўзрост»

Напярэдадні Дня Перамогі да пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду наведаліся самадзейныя артысты ансамбля “Залаты ўзрост” Тураўскага ГДК. Удзельнікі гэтага творчага калектыву парадавалі пажылых людзей канцэртам, павіншавалі іх са знакавым для краіны святам.
Вельмі спадабаліся бабулям і дзядулям песні “Удовы Расіі”, “Абяліскі”, “Ехаў казак на войначку” і іншыя. Падчас канцэрта самадзейныя артысты выканалі шмат беларускіх народных песень.
Варта адзначыць, што радуюць удзельнікі “Залатога ўзросту” пацыентаў аддзялення сваімі выступленнямі пастаянна, таму атрымліваюць самыя прыемныя водгукі і гарачыя апладысменты за сваю творчасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.