Сяўба не спыняецца

Па стану на 3 мая працаўнікамі сельгас-прадпрыемстваў засеяна яравымі культурамі 8755 гектараў з 20648, што складае 42 працэнты да задання.
Больш чым на палове плошчаў праведзена сяўба ў ААТ “Жыткавіцкі аграхімсервіс”, сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба, КСУПах “Коленскае”, “Чырвоны Бор” і “Людзяневічы”. Тут засеяна яравымі культурамі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці працэнтаў плошчаў. У апошнія дні аграрыі раёна толькі нарошчваюць тэмпы сяўбы, каб правесці яе ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Тым больш што яшчэ не ўсе гаспадаркі справіліся з сяўбой ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур з улікам загінуўшых азімых.
Не спыняецца праца і на кукурузных, бульбяных, агароднінных палетках раёна. На вышэйазначаную дату кукуруза ў гаспадарках пасеяна на 4089 гектарах, у тым ліку на 3730 гектарах на зерне. Варта адзначыць, што з заданнем па сяўбе кукурузы на зерне працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў справіліся поўнасцю. Увогуле, засеяна кукуруза на 32 працэнтах плошчаў. Значна больш раённага гэты паказчык у ААТ “Жыткавіцкі аграхімсервіс”, КСУПах “Коленскае”, “Чырвоны Бор” і АК “Хлупін”.
Працягваюць вяскоўцы і пасадку бульбы на грамадскім палетку. Сёлета ў раёне ён зойме 475 гектараў. “Другога хлеба” на цяперашні час пасаджана амаль дзвесці гектараў. У КСУПах “Коленскае” і “Людзяневічы” з гэтай работай справіліся. Нядрэнна ідуць справы з пасадкай бульбы ў КСУПах “Дзякавічы”, “Бялёў”.
Актыўна аграрарыі раёна займаюцца і пасадкай агароднінных культур. Пасеяна ўжо 96 гектараў цыбулі, 23 — сталовых буракоў, 250 гектараў гароху, а таксама 11 гектараў іншых агароднінных культур.
Распачата праца і па сяўбе грэчкі і сланечніка. Грэчка засеяна на 202 гектарах з 590. Займаюцца гэтай справай у КСУПах “Людзяневічы” і “Дзякавічы”. А вось сланечнік сеюць у КСУПах “Бялёў”, “Чырвоны Бор” і “Коленскае”. З 1050 гектараў гэтай культурай ўжо засеяна 240.
Вядуцца працаўнікамі вёскі і іншыя работы веснавога пасяўнога канвеера. У прыватнасці, рыхтуюць глебу пад сяўбу, уносяць арганіку і мінеральныя ўгнаенні, ажыццяўляюць догляд за азімымі пасевамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.