Запрашае “Тураўскі карагод”

Заўтра ў вёсцы Пагост адбудзецца вялікі фестываль-свята. Адкрыецца мерапрыемства а дзевятай гадзіне “Юр’еўскім карагодам”, які мясцовыя жыхары па традыцыі будуць вадзіць на палетку, а таксама абходам падворкаў.
На фестывалі наведвальнікаў чакае шмат цікавага і многа музычных нумароў. З канцэртнымі праграмамі выступяць народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Міжрэчча” Пагосцкага сельскага клуба, а таксама самадзейныя артысты з Лельчыц, Любані і Петрыкава. Пазнаёмяцца гледачы на свяце і з фальклорам Прыпяцкага запаведніка. Жадаючыя змогуць узяць удзел і ў рабоце семінара, а таксама “круглага стала”, дзе будуць абмяркоўвацца тэмы, звязаныя з абрадамі, традыцыямі беларускага народа , іх захаваннем і папулярызацыяй на сучасным этапе. Так што аматары народнай творчасці могуць у нядзелю з карысцю для сябе правесці вольны час. Для гэтага варта толькі наведацца ў вёску Пагост, што размясцілася на беразе Прыпяці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.