Дзяржзаказ – справа важная

Меней чым два працэнты насення рапсу засталося прадаць аграрыям раёна, каб паспяхова выканаць дзяржзаказ. Гаспадаркі ўжо прадалі больш за 1800 тон з даведзеных заданнем 2160.

У раёне ўжо некалькі гаспадарак не толькі выканалі свае аб’ёмы па продажу рапсу дзяржаве, але і значна іх перавыканалі. Напрыклад, працаўнікі КСУПа “Дзякавічы” зрабілі гэта на 150 працэнтаў, КСУПа “Бялёў” – на 140, ААТ “Тураўшчына” і КСУПа “Марохараўскі” – адпаведна на 101 і 100 працэнтаў.
Паспяхова складваюцца і справы з продажам у лік дзяржзаказу збажыны. Заданне выканана на 96 працэнтаў, засыпана 5954 тоны. Ёсць гаспадаркі, якія прадалі зерня больш даведзеных планаў. Гэта КСУПы “Чырвоны Бор”, “Бялёў”, “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына”.
Як сцвярджаюць спецыялісты райсельгасхарчу, раён паспяхова справіцца з даведзенымі заданнямі па продажу дзяржаве рапсу і зерня. Напрыклад, у агульнай колькасці апошняга 480 тон займае грэчка, уборка якой яшчэ не распачата.
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.