Стыпендыятка прэзідэнтскага фонду

Прыемная навіна прыйшла з абласнога ўпраўлення адукацыі. Вучаніца 11 класа гімназіі горада Жыткавічы Марыя Гашнікава залічана ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Афіцыйнае пасведчанне аб узнагароджанні нашай вучаніцы другой прэміяй падпісана кіраўніком дзяржавы.
Так высока адзначана інтэлектуальная дзейнасць Марыі Гашнікавай. У мінулым годзе яна заваявала дыплом другой ступені рэспубліканскага конкурсу даследчых работ сярод навучэнцаў школ і гімназій па замежнай мове. Працавала гімназістка ў секцыі краязнаўства. Яна падрыхтавала своеасаблівы пуцевадзіцель па аднаму з гарадоў Германіі, зразумела, на нямецкай мове, які і заслужыў прызавога месца.
Святлана Шакалян.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.