Жніво фінішуе

36063 тоны збажыны намалацілі сёлета ў гаспадарках раёна. Гэта больш на 7100 тон чым у мінулым годзе.
Па словах галоўнага агранома райсельгасхарчу Віктара Раковіча, гэта пакуль не канчатковы вынік цяперашняга жніва. Сельгасвытворцам яшчэ патрэбна ўбраць больш за 600 гектараў грэчкі, што станоўча паўплывае на велічыню агульнараённага каравая.
Увогуле, кожны гектар каласавых у раёне сёлета аддзячыў хлебаробаў у сярэднім 29,9 цэнтнера зерня, а вось у адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” гэты паказчык складае 51,8 цэнтнера. Адсюль і адпаведны збор збажыны ў гэтым сельгаспрадпрыемстве. Ён складае 14830 тон, што з’яўляецца найлепшым вынікам у раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.