Роднай зямлі шматгалоссе

Цікавае, запамінальнае мерапрыемства арганізавалі і правялі напярэдадні Дня горада работніцы Жыткавіцкай цэнтральнай бібліятэкі на чале з дырэктарам Людмілай Кронда: паўтары гадзіны ў чытальнай зале доўжыўся вечар дружбы з жыхарамі Жыткавічаў розных нацыянальнасцяў “Роднай зямлі
шматгалоссе”.

Прагучала песня “Родны мой горад – любоў мая”. Гараджан, чытачоў, што прыйшлі на сустрэчу, шчыра вітала вядучая, адзін з вопытнейшых бібліятэкараў Валянціна Ахрамовіч. Як высветлілася, у нашым райцэнтры жывуць людзі больш 20 розных нацынальнасцяў: рускія і ўкраінцы, беларусы і яўрэі, азербайджанцы і армяне, палякі і цыгане. І менавіта тут яны знайшлі сваю сям’ю, свой лёс, сваё шчасце. Дружнымі апладысментамі былі сустрэты паважаныя госці вечара.
Расіянка Анастасія Мірановіч на вечар дружбы прыйшла са сваімі вырабамі з саломапляцення, і яе выстава нікога не пакінула раўнадушным. Адну з любімых сваіх песень (а іх у яе шмат) праспявала ўкраінка Галіна Бандзюк – салістка ансамбля “Асалода” гарадскога цэнтра культуры. На сустрэчу былі таксама запрошаны паважаныя ў нашым горадзе людзі яўрэйка Соф’я Мацке, азербайджанец Вілаят Кахраманаў. З цікавсцю былі заслуханы дасціпныя верш і байкі беларуса Алеся Бандзюка.
Да вечара дружбы “Роднай зямлі шматгалоссе” была прымеркавана і выстава кніжак “Вясёлка нацый”. А яшчэ гэтае неардынарнае мерапрыемства расквецілі добрыя, прачулыя песні ў выкананні кіраўніка народнага гурта “Сваты” Васіля Каральца і салісткі гэтага ансамбля Ганны Лой.
Што ні чалавек, то свой лёс, свая сцяжына ў жыцці. Вось чаму з цікавасцю была заслухана споведзь кожнага запрошанага на гэтую шчырую размову.
Сяргей Вечаровы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.