Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
У руках сапраўдных прафесіяналаў — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

У руках сапраўдных прафесіяналаў

Невытворчае выбыццё жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах
раёна ў параўнанні з мінулым годам зменшылася на 471 галаву. Немалая заслуга ў гэтым спецыялістаў Жыткавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі.

Спецыялістаў гэтай установы можна пастаянна сустрэць на грамадскіх фермах. Як адзначыў галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Сяргейчык, у гаспадарках на цяперашні час недастае кадраў ветработнікаў, таму іх абавязкі даводзіцца выконваць спецыялістам нашай станцыі.
— На фермах мы пастаянна праводзім усе неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы, каб не дапусціць узнікнення небяспечных інфекцыйных захворванняў жывёлы, праводзім яе лячэнне, ажыццяўляем дыягностыку, кантроль за чысцінёй у памяшканнях і фермскага абсталявання. Адным словам, на ветэрынарную службу раёна ўскладзена шмат абавязкаў, ад належнага выканання якіх і залежыць здароўе ўсёй жывёлагадоўлі раёна, а таксама і якасць той прадукцыі, якую дае гэтая галіна.
Сапраўды, дапамагаюць спецыя-лісты раённай ветэрынарнай станцыі не толькі сельгаспрадпрыемствам, але і прыватным гаспадарам, якія ўтрымліваюць на сваіх падворках жывёлу. Паслугі апошнім аказваюць работнікі Жыткавіцкай і Тураўскай ветэрынарных лячэбніц. Кожны гаспадар можа звярнуцца сюды за дапамогай, калі яго гадаванцу нездаровіцца. І адмаўляць у кваліфікаваным лячэнні, кансуль-тацыі тут нікому не прынята. Напрыклад, з пачатку года спецыялісты гэтых структурных падраздзяленняў райветстанцыі абслужылі амаль шэсць з паловай тысяч выклікаў.
— У нашай установе ёсць усе неабходныя медыкаменты і абсталяванне, каб аказваць гадаванцам прыватных гаспадароў самую разнастайную ветэрынарную дапамогу, — расказвае Мікалай Андрэевіч. — Лячэнне медыкаментамі, складаныя аперацыі – усё па сілах нашым ветэрынарам.
Пра высокі прафесіяналізм работнікаў ветэрынарнай службы раёна сведчыць і такі факт: 20 спецыялістаў ветэрынарнай станцыі маюць вышэйшую адукацыю. А гэта амаль палова ад усёй колькасці працуючых у гэтай установе.
Важным аспектам у дзейнасці ветэрынарнай службы з’яўляецца і правядзенне розных лабараторных даследаванняў. Іх колькасць вымяраецца некалькімі тысячамі ў год.
Цяпер вельмі цяжка ўявіць паспяховае развіццё жывёлагадоўлі без добра наладжанага ветэрынарнага абслугоўвання. У нашым раёне гэтая справа трымаецца на плячах сапраўдных прафесіяналаў. Гэта Сяргей Ярмаш, намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна, Валянцін Вяргейчык, ветэрынарны ўрач-гінеколаг, Ірына Рыдзецкая, ветэрынарны ўрач-тэрапеўт, Вера Кісель, лабарант хіміка-таксікалагічнага аддзела, Наталля Леўкавец, ветфельчар і многія іншыя спецыялісты раённай ветэрынарнай станцыі. Калектыў гэтай установы вызначаецца толькі станоўчымі якасцямі: стараннем і працавітасцю. І гэтым тут ганарацца і імкнуцца пастаянна падтрымліваць такі імідж установы канкрэтнымі і дзейснымі справамі.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.