Песенныя вандроўкі “Дабрачына”

Па-ранейшаму жаданым госцем у жыхароў населеных пунктаў нашай Жыткаўшчыны з’яўляецца аўтаклуб аддзела культуры райвыканкама. Тым больш што вакальны гурт аматараў песні “Дабрачын”, які плённа працуе пры ім, у мінулым месяцы атрымаў высокае званне народнага. А гэта накладвае на калектыў яшчэ большую адказнасць.
Ужо ў новым статусе ансамбль у мінулую пятніцу наведаў Перароўскі і Хлупінскі сельскія Дамы культуры. І меў сярод мясцовых слухачоў і гледачоў вялікі поспех. Самыя шчырыя водгукі мелі ў іх сэрцах і душах беларускія народныя песні, эстрадныя нумары з рэпертуара Надзеі Кадышавай, Мікалая Баскава. І ў пачатку канцэртаў вяскоўцы мелі магчымасць прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі.
Загадчыкі мясцовых устаноў культуры шчыра падзякавалі “Дабрачын” за яго цікавы, змястоўны канцэрт і папрасілі прыязджаць і радаваць іх у далейшым.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.