Сёлета ў Жыткавіцкім раёне для арганічнай запраўкі палеткаў плануецца ўнесці 270 тысяч тон арганікі

231Зіма – найбольш спрыяльны час для аграрыяў раёна па назапашванні арганічных угнаенняў і вывазкі іх на палеткі. Сёлета для арганічнай запраўкі палеткаў плануецца ўнесці 270 тысяч тон арганікі.

З пастаўленай задачай вяскоўцы спраўляюцца даволі нядрэнна.

Запас арганічных угнаенняў ужо складае больш ста сямідзесяці тысяч тон або 64 працэнты да вызначанага задання. Практычна ўся арганіка вывезена на палеткі. Асабліва плённа ў гэтым плане працуюць работнікі камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Бялёў” і “Коленскае”. У гэтых гаспадарках ужо здолелі даставіць на палеткі больш васьмідзесяці працэнтаў арганікі ад запланаванай колькасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.