На Жыткаўшчыне налічваецца 16 фермерскіх гаспадарак

290Развіццё фермерства ў нашым раёне не стаіць на месцы. Зараз на Жыткаўшчыне налічваецца 16 фермерскіх гаспадарак.

На цяперашні час фермеры валодаюць 2154 га сельгасугоддзяў, з якіх 1025 гектараў ворыва. Хаця і нязначна, але летась фермерскія надзелы павялічыліся ў сваіх памерах. Напрыклад, па ворыву на 24 гектары.

Большасць фермерскіх гаспадарак раёна спецыялізуецца на раслінаводстве, у асноўным на вырошчванні бульбы і агародніны. Флагманам у гэтай справе з’яўляецца сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба. Летась на яе палетках сабралі 4542 тоны агародніны і 3327 тон бульбы. Іншыя ж фермеры рэгіёна вырасцілі разам 1897 тон агародніны і 490 тон бульбы.

Займаюцца фермеры і жывёлагадоўляй. Напрыклад, гаспадарка Куляк спецыялізуецца на птушкагадоўлі, а Аладка — на вытворчасці малака. Так, першыя гаспадары рэалізавалі тону мяса птушкі, а другія — больш трыццаці тон малака. Зноў жа лідзіруючыя пазіцыі і па жывёлагадоўчаму напрамку застаюцца ў сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба, якая паспяхова займаецца вытворчасцю мяса свіней.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.