Па традыцыях продкаў

222У глыбіню сівой даўніны змогуць акунуцца многія жыхары раёна каляднай ноччу. У гэтым пасадзейнічаюць ім работнікі клубных устаноў.
Як толькі сцямнее, амаль ва ўсіх населеных пунктах культработнікі зладзяць абрад шчадравання, з песнямі і казой наведаюць хаты гаспадароў, каб пажадаць ім дабрабыту і шчасця. А потым наведвальнікаў будуць чакаць у клубах і Дамах культуры, каб яшчэ раз мясцовыя жыхары, асабліва моладзь, змаглі далучыцца да традыцыйнай багатай абрадавай спадчыны нашых продкаў. Ва ўстановах культуры ўсіх завітаўшых у калядную ноч будуць чакаць тэатралізаваныя пастаноўкі, канцэртныя нумары, святочныя танцавальныя праграмы. Так шырока і арганізавана адзначаць Каляды ў раёне будуць упершыню. Будзем спадзявацца, што мерапрыемства перарасце ў сталую традыцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.