Са станоўчымі вытворча-эканамічнымі паказчыкамі завяршыў 2012 год Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод

284У цэлым са станоўчымі вытворча-эканамічнымі паказчыкамі завяршыў мінулы 2012 год флагман прамысловасці нашага раёна — Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод, на якім працуе звыш 400 чалавек самых розных прафесій.
Тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці ў супаставімых цэнах склалі 117 працэнтаў, а тэмпы росту экспарту тавараў — 199 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю па таварах дасягнула 1 мільён 420 тысяч долараў ЗША, экспарт тавараў і паслуг — 2 мільёны 367 тысяч долараў ЗША.
У асноўны капітал было асвоена 3,2 мільярда рублёў інвестыцый. У чацвёртым квартале мінулага года ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта прадпрыемствам было набыта дзве адзінкі высокапрадукцыйнага імпартнага абсталявання — такарныя аўтаматы з лічбавым праграмным кіраваннем, з высокахуткасным прывадам Dusan. У маі закупілі і аўтобус для перавозкі рабочых.
У структуры вытворчасці 28 працэнтаў займаюць шасцяронныя масляныя помпы розных мадыфікацый, 14 — поршні, 16,5 працэнта шківы і шасцярні і 23 працэнты прадукцыя авіяцыйнага прызначэння. Своечасова выплачваецца зарплата і пагашаюцца крэдыты, няма запазычанняў па электраэнергіі і падатковых плацяжах.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.