З ганаровым дыпломам за перамогу вярнуўся жыткаўчанін Пётр Янкевіч

З ганаровым дыпломам за перамогу ў абласным творчым праекце «STAR.T» у намінацыі “Вакал” вярнуўся жыткаўчанін Пётр Янкевіч. Да гэтага прызнання сваіх творчых здольнасцей спеваку давялося вытрымаць не жартоўную канкурэнцыю.

Изображение 075Толькі на першы і другі этапы конкурса заявілася больш трохсот удзельнікаў з усёй вобласці. Да апошняга ж з іх дайшлі ўсяго дваццаць чатыры, якія і прадэманстравалі свае здольнасці ў галоўным канцэрце творчага праекта. У ліку іх быў і Пётр Янкевіч. Па яго меркаванні, выканаўцы падабраліся вельмі моцныя, таму канцэрт прайшоў на паўпрафесійным узроўні.
Пётр выступаў васямнаццатым. Выканаў песню “Выкраду вместе с забором”, якой пакарыў сэрцы не толькі гледачоў, але і членаў журы.
Шлях да вяршынь майстэрства ў песеннай творчасці для маладога спевака пачаўся пяць гадоў назад, калі ён прыйшоў у эстрадную студыю гарадскога цэнтра культуры, якой кіруе Вячаслаў Яўлаш. Ён і дапамог хлопцу стаць сапраўдным артыстам. Пётр любіць выконваць не толькі цыганскія песні, але і кампазіцыі беларускіх і рускіх аўтараў.
— У яго вельмі цудоўны голас, вакальныя данныя ўмела спалучае на сцэне з харэаграфіяй, — нахвальвае выканаўцу дырэктар гарадскога цэнтра культуры Таццяна Яўлаш. — Пётр выступаў летась і на абласных дажынках, дзе быў вельмі прыхільна прыняты публікай. Увогуле вельмі таленавіты хлопец.
Любоў да песеннага мастацтва ў Янкевіча яшчэ са школы, дзе ён удзельнічаў у розных мерапрыемствах. Так і захавалася гэтае захапленне да цяперашняга часу. Спявае на самых розных святах, канцэртах, пастаянна ездзіць на гастролі. Яшчэ Пётр вучыцца ў Жыткавіцкім ДПТВ-182, дзе атрымлівае спецыяльнасці вадзіцеля і лясніка. І ў гэтай навучальнай установе мала якое культурнае мерапрыемства абыходзіцца без яго творчых здольнасцей. Несумненна, што яшчэ не раз прагучаць гарачыя апладысменты гледачоў у адрас Пятра за яго талент.
Тэкст і фота Сяргея БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.