Карысны дзень у школе

DSCI8716Усе ведаюць, што свой адпачынак патрэбна праводзіць актыўна і з карысцю для здароўя.
26 студзеня ў ДУА “Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” быў насычаны на розныя мерапрыемствы. З самай раніцы ў школе панаваў святочны і ў той жа час баявы настрой, бо гэта быў Дзень здароўя. Пачаўся ён з пастраення ў спартыўнай зале, потым праводзілася спартландыя для вучняў 5-7 класаў. Настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя Іванам Саскевічам і Аляксандрам Ярмолічам былі падрыхтаваны спартыўныя эстафеты, дзе вучні змаглі праявіць спрытнасць, рухомасць, гібкасць, знаходлівасць. Усяго было 9 этапаў: легкаатлетычная эстафета, бег “тараканаў”, бег у мяшках, вядзенне баскетбольнага мяча, праходжанне “балота”, “прыгункі”, спартыўная паласа перашкод, конкурс капітанаў “Петушыны бой”, перацягванне каната. Кожная каманда імкнулася быць першай і набраць як мага больш балаў. Менавіта згуртаванасць, імкненне да перамогі і гатоўнасць дапамагчы адзін аднаму прывялі да перамогі вучняў 5 класа.
Для вучняў 8-11 класаў пазней праводзілася першынство школы па валейболу. Самыя лепшыя вынікі паказалі вучні 10 класа. Яны ў гэтых спаборніцтвах праявілі свае лепшыя навыкі і ўменні. Пры падвядзенні вынікаў каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі прызамі.
У гэты ж дзень у школе для вучняў 8-11 класаў быў праведзены вечар- гульня “Шчаслівы выпадак”, у якім прынялі ўдзел каманды 8, 9, 11 класаў. Удзельнікі гульні паказалі вельмі добрыя веды ў розных галінах навукі, а таксама сваю знаходлівасць. Лепшыя вынікі паказалі вучні 11 класа. Вучнямі 10 класа былі падрыхтаваны нумары мастацкай самадзейнасці, якія выклікалі ва ўсіх прысутных вясёлы настрой. Пасля заканчэння гульні ўдзельнікі атрымалі прызы.
Як бачым, гэты дзень прайшоў з вялікай карысцю для вучняў. Кожны змог праявіць свае таленты і здольнасці.
Хочацца адзначыць, што ў шосты дзень нашу навучальную ўстанову наведвае вялікая колькасць вучняў, асаблівую цікавасць выклікаюць мерапрыемствы спартыўнага накірунку.
Н. Ярмоліч,
намеснік дырэктара па ВР
ДУА “Азяранскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.