На Жыткаўшчыне стартавала чарговая прызыўная кампанія

2Рашэнне Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта №157  “Аб правядзенні прызыву грамадзян на тэрміновую вайсковую службу ў лютым-маі 2013 года”, прынятае восьмага лютага бягучага года на аснове заканадаўчых актаў краіны,  дало старт чарговай прызыўной кампаніі на тэрыторыі нашага раёна.

Згодна з вышэйзгаданым рашэннем грамадзяне мужчынскага полу 1986–1995 гадоў нараджэння, якія не знаходзяцца ў запасе і не маюць адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, што не атрымалі персанальныя павесткі для праходжання мерапрыемстваў прызыву, павінны самастойна прыбыць у Жыткавіцкі раённы ваенны камісарыят у перыяд з 25 лютага па 3 мая 2013 года. Пры сабе яны павінны мець пашпарт, пасведчанне прызыўніка, а таксама даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.